Анонс праграм на 27-28 чэрвеня

26.06.2020 

У суботу, 27 чэрвеня, заставайцеся з намі. Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы французскай спявачкі Франс Галь і амерыканскага акцёра, музыканта Рыка Нэльсана;
- у 02:00 – рамансы Аляксандра Варламава;
- у 06:10 – запісы саксафаніста Гровера Вашынгтана;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Міколы Мятліцкага;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: радыёпадарожжа ў Ятру;
- у 08:05 – часткі “Італьянскай сіфоніі” Фелікса Мендэльсона;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра серыю “Замежная класіка дзецям”;
- у 09:20 – Такату Атарына Рэспігі;
- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Міхася Башлакова;
- у 10:05 – радыёпадарожжа ў беларускае мястэчка Семежава;
- у 10:30 – першую частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Мудрамер” паводле Мікалая Матукоўскага (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра і 95-годдзя Беларускага радыё), а таксама радыёпастаноўку “Першыя канікулы” паводле Івана Навуменкі;
- у 12:30 – інструментальную музыку Джаакіна Расіні;
- у 13:00 – сустрэчу з музыкантамі Аляксандрай Грахоўскай і Сяргеем Стэцам;
- у 14:05 – канцэрт ансамбляў Colonge Vocal Ensemble, Musica Antiqua Colonge, Academy of St. Martin of the Fields, а таксама саўндтрэк да фільма Blues Brothers;
- у 16:15 – палотныя і пятроўскія песні;
- у 17:00 – сустрэчу з актрысай тэатра Беларускай арміі Анастасіяй Гудзей;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Патрысіі Каас;
- у 19:00 – фрагменты оперы Вінчэнца Беліні “Самнамбула” і музыку балета Германа Левенсхольда “Сільфіда”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра машыны”;
- у 21:10 – творчасць Барбры Стрэйзанд;
- у 21:30 – апавяданне Сымона Баранавых “Бора Нагімчык”;
- у 22:00 – музыку Рольфа Урса Рынгера;
- у 23:00 – архіўныя запісы народнай артысткі СССР Нінэль Ткачэнка.

 

У нядзелю, 28 чэрвеня, адпачывайце з каналам “Культура”. Прапануем:
- у 00:04 – запісы Іегуды Менухіна;
- у 06:10 – арганную музыку ў выкананні Ксеніі Пагарэлай;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Міколы Мятліцкага;
- у 08:05 – Сюіту Жана Батыста Люлі;
- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – агляд кніжных навін і навінак, а таксама штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 09:20 – другую сюіту з музыкі да оперы Жоржа Бізэ “Кармэн”;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Міхася Башлакова (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства пісьменніцы Тамары Бунта;
- у 11:15 – фрагменты праграмы “Похвала белорусским святым”, запісанай хорам мінскага кафедральнага Свята-Духава сабора да 1000-годдзя Хрышчэння Русі;
- у 12:05 – праект “Кругасвет”: Казахстан і Беларусь;
- у 12:30 – мелодыі Генры Пёрсела;
- у 13:00 – сустрэчу з тэнарам, заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Стральчэняй;
- у 14:05 – канцэрт Academy of St. Martin in the Fields, а таксама запісы джазавага квартэта Дэйва Брубека;
- у 16:15 – сустрэчу з дацэнтам кафедры міжкультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алесяй Гурчанка;
- у 17:00 – гаворку з праграмістам Вадзімам Тагуновым пра яго любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – паэт Віктар Шніп;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Івана Казлоўскага;
- у 19:00 – радыёспектакль “Раман і Юлька” паводле аповесці Галіны Шчарбаковай;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Крыса Ры;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Анатоля Крэйдзіча “За небакраем нічога няма”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Мора”;
- у 23:00 – “Іспанскую сімфонію” Эдуара Лало.