Анонс 30 чэрвеня

29.06.2020 

Запрашаем у аўторак, 30 чэрвеня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы “Лэдзі Соўл” Арэты Франклін;
- у 02:00 – музыку французскага кампазітара Эрыка Саці;
- у 06:10 – запісы італьянскай эстрады 1980 гадоў;
- у 09:00 – музыку Кіма Цесакова, Анатоля Багатырова і Мануэля дэ Фальі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Трэцяя ракета” ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова;
- у 11:30 – запісы заслужанага артыста Беларусі Юрыя Смірнова;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Госця эфіру – паэтэса і перакладчык Ірына Багдановіч;
- у 14:05 і 23:00 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні на англа-іспанскай мове”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Музыкант Сід Барэт”;
- у 15:30 – папулярныя вальсы Іагана Штрауса;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Псіхалагічны лексікон”, а таксама “Чароўны куфэрак”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і стваральнікамі Музычнага камернага тэатра Ірынай Лой і Андрэем Тамкевічам;
- у 17:30 – вакальны цыкл Франца Шуберта “Цудоўная млынарка”;
- у 19:00 – праграму “Дырыжор Пётр Вандзілоўскі: запісы розных гадоў”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – запісы канадскага-амерыканскага спевака і акцёра Пола Анкі;
- у 22:15 – творчасць амерыканскага трубача і кампазітара Уінтана Марсаліса;
- у 23:30 – Актэт для струнных До мажор Джорджэ Энеску.