Анонс 1 ліпеня

30.06.2020 

У сераду, 1 ліпеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы легенды Галівуда Джудзі Гарланд;
- у 02:00 – балетныя мелодыі Рыкарда Дрыга;
- у 06:10 – песні ў выкананні Валянціны Легкаступавай, Вольгі Зарубінай і Сафіі Ратару;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”: запісы заслужанага артыста Беларусі Леаніда Івашкова, мелодыі Генрыха Вагнера, Дзмітрыя Шастаковіча, Барыса Чайкоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Васіля Быкава “Трэцяя ракета” ў прачытанні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” з фрагментамі лірычнай оперы “Дэман” Антона Рубінштэйна;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госці – скульптары Іван Арцімовіч і Аляксандр Сакалоў;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Апрацоўкі класікі”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Творчасць Міколы Равенскага”;
- у 15:30 – фрагмент Другога фартэпіяннага канцэрта Сяргея Рахманінава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Уладзіміра Ліпскага “Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і выкладчыкам творчай майстэрні “Хангмелеон” Надзеяй Сапожнікавай;
- у 17:30 – музычныя творы ў жанры баркаролы;
- у 19:00 – запісы ўдзельнікаў этнафестывалю ў аўстрыйскім мястэчку Крэмсе, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Быка, які прадаваў косы;
- у 21:10 – творчасць расійскага гурта “Браво”;
- у 22:15 – фрагменты опер беларускіх кампазітараў;
- у 23:30 – песні ў выкананні Алега Міцяева.