Каляровыя літаграфіі Рэнэ Магрыта ў Мінску!

24.06.20 

У сталічнай выставачнай зале LIBRA адкрылася выстава работ бельгійскага мастака-сюррэаліста Рэнэ Магрыта. У экспазіцыі -  50 унікальных каляровых літаграфій, якія  некалькі гадоў збіраліся з прыватных еўрапейскіх калекцый. Так прэзентавана амаль уся творчасць Рэнэ Магрыта. Ёсць на выставе таксама работы іншых мастакоў, расказвае  куратар праекта Алег Рыжкоў.

Удзельнікаў з Беларусі і замежжа адбіралі па заяўках, размешчаных на сайце выставачнай залы. З многімі творцамі супрацоўніцтва ладзіцца ўпершыню. Адзін з удзельнікаў экспазіцыі, мастак Юрый Лешык, прэзентаваў дзве работы, адзначыў, што яго на сюррэалізм натхняе многае: сонца, людзі, кветкі.

Выстава  Рэнэ Магрыта ў Мінску адкрыта  2 месяцы.

Фота https://libra-gallery.by/