24.06.20
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны падтрымаў праект расійскіх калег “Асобы Перамогі”. Усенародны гістарычны дэпазітарый збірае інфармацыю літаральна пра кожнага ўдзельніка вайны. Лічбавы банк даных ужо налічвае 150 мільёнаў фота, якія распавядаюць у тым ліку і пра лёсы нашых суайчыннікаў. Гэта адзін з міжнародных праектаў, дзе актыўна працуюць беларускія спецыялісты. Гаворыць дырэктар Беларускага дзяржаўнага Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Варапаеў.
Сёлета многія падзеі адаптаваны пад лічбавы фармат. Аднак пастаянная экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны застаецца адкрытай для наведальнікаў, а спецыялісты працуюць з улікам эпідэміялагічных рэкамендацый.