Выстава "Гэтага не павінна быць!" Яфіма Мінявіцкага ў Гомелі

25.06.20 

У цэнтральнай частцы Палаца Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі прэзентавалі персанальную  выставу жывапісу Яфіма Мінявіцкага "Гэтага не павінна быць!" Экспазіцыя  дазваляе  гледачам прасачыць увесь творчы шлях і пазнаёміцца з разнастайнасцю інтарэсаў жывапісца, адзначыла куратар выставы Маргарыта Лук’яненка.

Выстава Яфіма Мінявіцкага разлічана больш на дарослых наведвальнікаў, бо аўтар у сваіх работах закранае глыбокія тэмы філасофіі, рэлігіі, супрацьпастаўлення. Аднак, на думку супрацоўнікаў  музея, маленькім наведвальнікам таксама будзе  цікава.

Наведаць экспазіцыю ў  Палацы Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі можна  да 30 жніўня.