Прэм'ера спектакля "Найдорф" на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё

29.06.20 

Прэм'ера на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё! 29 і 30 чэрвеня ў эфіры радыёспектакль “Найдорф” паводле аднайменнай аповесці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі пісьменніка Івана Пташнікава. Дзеянне адбываецца ў 1944-м годзе, напярэдадні вызвалення нашай краіны. Аповесць напісана на рэальных фактах, звязаных з жыццём самога аўтара, на той час – яшчэ падлетка.  І гэта адна з прычын, чаму творчая група звярнулася менавіта да гэтага матэрыялу. Расказвае рэдактар і кіраўнік праекта Галіна Шаблінская.

Паставіў радыёспектакль Алег Вінярскі. А над пераўтварэннем літаратурнага твора ў матэрыял, прыдатны для радыё, працаваў Уладзімір Сцяпан. Адметная і музыка пастаноўкі.

Пастаноўка да 75-годдзя Вялікай Перамогі і чарговай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Фота https://radio1.by/