На коласаўскай сцэне ў Віцебску - прэм'ера пастаноўкі “Каханне і падаткі”

30.06.20 

На коласаўскай сцэне  - прэм'ера. Віцебскія  прыхільнікі тэатральнага мастацтва ўбачылі пастаноўку  рэжысёра Генадзя Мушперта “Каханне і падаткі”. Гэта камедыя-фарс  па п'есе  амерыканскіх драматургаў Уільяма Ван  Зандта  і  Джэйна Мілмара.  Галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра  Генадзь Мушперт не выпадкова  абраў коласаўскую сцэну. У свой час ён ставіў там дыпломны  спектакль і працаваў пасля размеркавання.  Што да прэм'ернага паказу, то спектр тэм даволі шырокі і актуальны для  сучаснай моладзі. 

Камедыйны жанр з элементамі фарсу  дае магчымасць  праявіць маладым артыстам творчыя здольнасці.  А яшчэ  прымушае  артыстаў і гледачоў задумацца, пераасэнсаваць  і па-новаму  паглядзець на многія з'явы рэчаіснасці.  Сярод маладых артыстаў, што  задзейнічаны ў  спектаклі, Аляксандр Казлоў і Паліна Крашэўская.

У ліпені  прыхільнікаў тэатра чакаюць яшчэ дзве прэм'еры на коласаўскай сцэне.

Фота http://kolastheatre.by/