Рэканструкцыя Пятага форта ў Брэсцкай крэпасці

30.06.20 

У Брэсцкай крэпасці пачалася рэканструкцыя Пятага форта – аднаго з найбольш захаваных у мемарыяльным комплексе. Аб’ект адрэстаўруюць і створаць пастаянную экспазіцыю. Цяпер наведвальнікі даведаюцца, як выглядала ўмацаванне напачатку 20-га стагоддзя. Інтэр’еры адновяць з дапамогай гістарычных дыярам. Якія змены чакаюць будынак, расказвае загадчык філіяла “Пяты форт” Аляксандр Каркатадзэ.

Пяты форт узвялі ў другой палове 19-га стагоддзя і некалькі разоў мадэрнізавалі. Паводле дакументаў, гэта адно з самых магутных умацаванняў. Сёння карыстаецца вялікім попытам у турыстаў. Пасля адкрыцця абноўленага аб’екта зменіцца фармат наведванняў.

Работы на аб’екце плануюць завяршыць да канца года.

Фота https://www.realbrest.by/