Анонс праграм на 3-5 ліпеня

02.07.2020 

У святочную пятніцу, 3 ліпеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы эстрадна-сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;
- у 02:00 – фрагмент духоўнай араторыі Іагана Себасцьяна Баха “Страсці па Матфею”;
- у 06:10 – песні пра нашу краіну (да Дня Незалежнасці);
- у 09:00 – мелодыі Роберта Шумана, Іагана Себасцьяна Баха, а таксама запісы Дзяржаўнага акадэмічнага рускага народнага хору імя Мітрафана Пятніцкага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Трэцяя ракета”;
- у 11:30 – вакальна-сімфанічную паэму Генрыха Вагнера “Вечна жывыя”;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця эфіру – вядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алена Каліноўская. Гаворка – пра абарону нацыянальнай нематэрыяльнай спадчыны;
- у 14:05 і ў 23:00 – апошнія старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком, якія паразважаюць пра ролю і месца Янкі Купалы ў гісторыі і сённяшнім дні беларускай літаратуры;
- у 15:30 – Першы скрыпічны канцэрт Пятра Падкавырава “Памяці Мікалая Гастэлы”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Уладзіміра Ліпскага “Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і прадстаўнікамі Міжнароднага дабрачыннага аб’яднання UNIHELP;
- у 17:30 – фрагменты Канцэртнай сюіты для скрыпкі з аркестрам Сяргея Танеева;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ: канцэрт “Барані сваё” гурта AURA, запісаны ў Вялікай студыі Дома радыё 15 мая;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Якога колеру сонца?”;
- у 21:10 – песні пра Беларусь;
- у 22:15 – канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь;
- у 23:30 – запісы хору Турэцкага.

 

У суботу, 4 ліпеня, заставайцеся з намі. Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы спевакоў Дорыс Дэй і Эндзі Уільямса;
- у 02:00 – аркестравыя старонкі опер Рыхарда Вагнера;
- у 06:10 – запісы Чыка Карыа і яго ансамбля;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю “Мы прайшлі праз пекла барацьбы” паводле ваеннай лірыкі айчынных паэтаў;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: пра нараджэнне, подзвігі і смерць Яна Хрысціцеля;
- у 08:05 – запісы ансамбля старадаўняй музыкі “Кантабіле”;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кнігі, прысвечаныя гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;
- у 09:20 – песні Мацвея Блантара;
- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Анатоля Аўруціна;
- у 10:05 – сустрэчы з керамістам Уладзімірам Панамаровым і майстрам саломапляцення Таццянай Крывянковай са Жлобіна;
- у 10:30 – другую (заключную) частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Мудрамер” паводле Мікалая Матукоўскага (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра і 95-годдзя Беларускага радыё), а таксама радыёкампазіцыю “Партызанская быль”;
- у 12:30 – музыку Людвіга ван Бетховена;
- у 13:00 – сустрэчу з рэгентам хору “Артас” Паўлам Гонцам;
- у 14:05 – канцэрт ансамбля барочнай музыкі Les Boreades de Montreal, а таксама запісы Гары Коніка;
- у 16:15 – беларускія традыцыйныя купальскія песні;
- у 17:00 – сустрэчу з актрысай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача Мартай Вінаградавай;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Мікалая Ворвулева;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ: канцэрт маладой опернай спявачкі Ганны Аглатавай і камернага аркестра “Віртуозы Масквы”, які адбыўся 3 сакавіка ў Вялікім тэатры Беларусі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра сланечнік-сонейка”;
- у 21:10 – творчасць расійскага спевака Дзмітрыя Малікава;
- у 21:30 – апавяданне Кузьмы Чорнага “Свята працы і свету”;
- у 22:00 – музыку французскага кампазітара Арцюра Анегера;
- у 23:00 – творы Роберта Шумана.

 

У нядзелю, 5 ліпеня, адпачывайце з каналам “Культура”. Прапануем:
- у 00:04 – запісы італьянкі Катарыны Валентэ і амерыканца Бобі Ві;
- у 06:10 – харальныя прэлюдыі Іагана Себасцьяна Баха з “Маленькай арганнай кніжачкі”;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю “Мы прайшлі праз пекла барацьбы” паводле ваеннай лірыкі айчынных паэтаў (працяг);
- у 08:05 – запісы піяністкі Таццяны Старчанка;
- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – агляд кніжных навін і навінак;
- у 09:20 – старадаўнія вальсы і маршы;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Анатоля Аўруціна (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства экскурсавода Мікалая Чырскага;
- у 11:15 – запісы ансамбля флейтыстаў “Сірынкс”;
- у 12:05 – праект “Кругасвет”: радыёвандроўку па афрыканскіх Мазамбіку і Нігерыі;
- у 12:30 – Фартэпіяннае трыа Георгія Свірыдава;
- у 13:00 – сустрэчу з дырыжорам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Марынай Траццяковай;
- у 14:05 – канцэрт аркестра English Consort, а таксама запісы джазавага трубача Кэта Андэрсана;
- у 16:15 – сустрэчу з загадчыкам кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Таццянай Цыбульскай;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – аўтар кніг паэзіі і прозы, дзяржаўны і грамадскі дзеяч Іван Карэнда;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі італьянскай спявачкі Мільвы і амерыканца Гары Белафонтэ;
- у 19:00 – радыёспектакль “Мёртвым не баліць” паводле аповесці Васіля Быкава;
- у 20:30 – уверцюру-фантазію Пятра Чайкоўскага “Рамэа і Джульета”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Гарошынку-вандроўніцу;
- у 21:10 – песні ў выкананні італьянца Тота Кутуньё;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Васіля Ткачова “Адаптацыя”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Лодка”;
- у 23:00 – Шостую сімфонію Антона Брукнера.