Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны запрашае на праграму да Дня Незалежнасці

3.07.20 

Беларусь святкуе Дзень Незалежнасці. Насычаная праграма ў Мінску - з раніцы і да поўначы. Адбылося шэсце "Беларусь памятае" з цырымоніяй ускладання кветак да Вечнага агню. Каля Палаца спорту адкрылася выстава-кірмаш "Зроблена ў Беларусі". Там жа  вялікая зона фуд-корта. Увечары адкрыецца святломузычны фантанны комплекс на набярэжнай Свіслачы. Пачатак вялікага гала-канцэрта з удзелам папулярных артыстаў - а 21-й каля стэлы "Мінск - горад-герой". Завершыць Дзень Незалежнасці акцыя "Праспяваем гімн разам" і святочны феерверк. А 23-й вогненнае шоў расквеціць неба Мінска. На інтэрактыўную праграму запрашае і Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Ён сустракае гасцей не толькі на пляцоўцы з самалётам “Лі-2”, але і ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага. Падрабязнасці – у нашага карэспандэнта Наталлі Сіротка.

Фота http://www.warmuseum.by/