У Гродне прэзентавалі габелен “Гісторыі жывая ніць”

3.07.20 

Цэнтральная падзея Дня Незалежнасці ў Гродне - выстава–прэзентацыя габелена “Гісторыі жывая ніць”, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі. Эскіз выканаў Яўген Шунейка - брат майстра, а Алена Шунейка і яе вучаніца Юлія Барадзіна за рэкордна кароткія тэрміны (151 дзень) выткалі ўнікальнае палатно паўтара на два метры ў тэхніцы аднабаковага пераборнага ткацтва. На габелене адлюстраваны падзеі Вялікай Айчыннай вайны, святкаванне Перамогі, пасляваеннае адраджэнне вёсак і гарадоў. У верхняй, самай светлай частцы, - сімвалічная Панарама ўсіх абласных цэнтраў нашай краіны. Аб'ядноўвае кампазіцыю вобраз Маці-Беларусі, на яе руках – дзіця з голубам як сімвал мірнай будучыні. Працягвае начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.

Фота https://www.belta.by/