09.07.2020
У пятніцу, 10 ліпеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – музыку Астара П’яцолы;
- у 02:00 – Першую сімфонію Антона Брукнера;
- у 06:10 – песні амерыканскага акцёра і спевака Эндзі Уільямса;
- у 09:00 – мелодыі Іагана Себасцьяна Баха, Рыкарда Дрыга, Генрыха Вагнера;
- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – скрыпічную санату П’етра Лакатэлі “Ля грабніцы”;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць эфіру – музычны рэдактар Беларускага радыё Яўген Талкачоў (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 14:05 і ў 23:00 – старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Акадэмічная музыка кампазітараў, якія жылі ў СССР”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам. Развагі пра лірыку народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;
- у 15:30 – арганныя творы Іагана Себасцьяна Баха і Дзітрыха Букстэхудэ;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Сержа Мінскевіча “Чорная закавыка”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і супрацоўнікамі літаратурнага-драматычнага вяшчання Беларускага радыё;
- у 17:30 – фартэпіянную фантазію Франца Шуберта “Вандроўнік”;
- у 19:00 – канцэрт швейцарскага ансамбля музыкі Le moment baroque, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра жалейку” (частка 2);
- у 21:10 – песні ў выкананні Алены Камбуравай;
- у 22:15 – часткі кантаты Карла Орфа “Карміна Бурана”;
- у 23:30 – запісы расійскага гурта “Би-2”.