10.07.2020
Скульптуру, жывапіс і графіку Юрыя Анушкі прэзентавалі ў мінскай галерэі Міхаіла Савіцкага. Асноўную частку экспазіцыі займае скульптура. Выстава “Стужка часу” паказвае, як змяняўся творчы метад аўтара з 2000-х да нашых дзён. Па словах творцы, працэс яго заняткаў скульптурай можна падзяліць на дзесяцігадовыя перыяды. У 1990-я аўтар цікавіўся міфалогіяй, зараз захапляецца сюррэалізмам.
Юрый Анушка – аўтар манументальных скульптур "Жыхарам спаленай вёскі Тонеж" у вёсцы Тонеж Гомельскай вобласці, "Помнік не народжанаму дзіцяці" у Мёрах Віцебскай вобласці, а таксама аўтар "Помніка пажарнаму", які паставілі ў Мінску летась. Пра асобу аўтара расказвае першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.
Выстава “Стужка часу” адкрыта да 2 жніўня.
Фота: minsknews.by