16 ліпеня ‒ адкрыццё XXIX Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”

15.07.2020

16 ліпеня ў віцебскім Летнім амфітэатры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар”. Ён пройдзе на адкрытым паветры і працягнецца да 19 ліпеня. Асноўныя пляцоўкі  Летні амфітэатр, плошча Перамогі, тэрыторыя каля канцэртнай залы "Віцебск".

Сёлета чакаецца шмат навінак. З'явіцца пляцоўка ў загарадным парку "Мазурына", дзе пройдзе "Аўтафэст", а таксама сямейнае свята "Color Fest" ў фармаце дыскатэкі, толькі днём і са  спартыўнымі конкурсамі. Упершыню на фестываль прыедзе Сяргей Палунін, вядомы ва ўсім свеце артыст балета. Тэатральнай драмы ў яе класічным выглядзе не будзе ‒ калектывы, якія выступалі на камерных сцэнах, зменяць фармат на вулічны і выступяць на Пушкінскай плошчы. 

Чым яшчэ парадуе форум, раскажа Наталля Байнаровіч.

Фота: vk.com