Фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах" разгарнуўся на вуліцах Віцебска

18.07.2020

У Віцебску ў рамках "Славянскага базару" праходзіць шосты фестываль вулічнага мастацтва "На сямі вятрах". Ён традыцыйна разгарнуўся на цэнтральных пляцоўках горада: вуліцы Маякоўскага і Талстога, каля Віцебскага сучаснага цэнтра мастацтва, на Пушкінскім мосце і аднайменнай плошчы. Гледачоў чакае сустрэча з жывымі статуямі, майстар-класы па танцах, светлавыя і фаер-шоу, аўтарскія песні ў арыгінальным гучанні, выступленні тэатра гумару, кавер-бэндаў і папулярных дыджэяў. Працягвае дырэктар фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі.

Фота: belta.by