Ангеліна Ламака атрымала Гран-пры дзіцячага конкурсу “Славянскага базару”

20.07.2020

У Віцебску на "Славянскім базары" падвялі вынікі міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2020". Гран-пры заваявала беларуская ўдзельніца Ангеліна Ламака. Канкурсантка прызналася, што не чакала атрымаць такую высокую ўзнагароду.

Уладальнікам першай прэміі конкурсу стаў Крыступас Кэруліс з Літвы. Другую прэмію падзялілі Жасмін Тлеумбетава з Казахстана і Уладзімір Сяркоў з Расіі, лаўрэатамі трэцяй сталі малдаванка Багдана-Б'янка Вістэрнічану і ўкраінка Настасся Мартынюк. Член міжнароднага журы дзіцячага конкурсу, спявачка, музыкант, заслужаная артыстка Расіі Варвара адзначыла, што журы было салідарна ў сваіх ацэнках.

Фота: grodnonews.by