Анонс праграм на 21 ліпеня

20.07.2020 

Запрашаем у аўторак, 21 ліпеня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – кампазіцыі амерыканскага соўл-спевака Бобі Бэрда;
- у 02:00 – запісы трыа Дона Шырлі;
- у 06:10 – спевы амерыканца Дзіна Марціна;
- у 09:00 – музыку Каміля Сенс-Санса, Пятра Чайкоўскага і Яўгена Глебава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – запісы спевакоў Любові Казарноўскай, Ірыны Архіпавай, Міхаіла Жылюка, Ірыны Журынай;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Польскамоўная беларуская літаратура ХІХ стагоддзя. Першае выданне Габрыэлі Пузыні па-беларуску”;
- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Кампазіцыі пра цішыню”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Спявачка Лідзія Ланч”;
- у 15:30 – старонкі “Полацкага сшытка”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Псіхалагічны лексікон”, а таксама “Чароўны куфэрак” з чытаннем кнігі Анатоля Бутэвіча “Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай, бардамі Марынай Лазаковіч і Людмілай Пашкоўскай;
- у 17:30 – 31-ю сімфонію Ёзефа Гайдна;
- у 19:00 – канцэрт Luceram Ensemble, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пуховая падушка”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Нані Брэгвадзэ;
- у 22:15 – творчасць Фауста Папеці;
- у 23:30 – цыкл п’ес Пятра Чайкоўскага “Успаміны пра дарагое месца”.