У Мядзельскім раёне працягваецца археалагічны летнік "Наўры-2020"

20.07.2020

Увесь ліпень Нацыянальны гістарычны музей сумесна з Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытутам імя Сахарава БДУ і Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту праводзяць археалагічны летнік “Наўры-2020”. Яго ўдзельнікі працягваюць даследаваць некропаль крывічоў каля вёскі Наўры Мядзельскага раёна. Далучыцца да раскопак могуць усе ахвотныя.

Археалагічныя экспедыцыі Нацыянальнага гістарычнага музея сталі магчымыя дзякуючы супрацоўніцтву дзяржаўных устаноў і недзяржаўных арганізацый, матэрыяльнай падтрымцы спонсараў і ўдзелу добраахвотнікаў. Летась па выніках летнікаў у музеі адбылася прэзентацыя археалагічных работ і фотавыстава. Сёлета ўдзельнікі экспедыцыі таксама распавядуць грамадскасці пра вынікі зробленай працы.

Расказвае супрацоўніца экспазіцыйнага аддзела Нацыянальнага гістарычнага музея Данута Грынь.

Фота: vk.com/nauryforever