Фотаздымкі Малдовы і яе жыхароў – на выставе Дана Гуцу з Кішнёва

21.07.2020

Выстава "Малдова. Краіна і людзі" адкрыта ў Музеі гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны. У экспазіцыі каля 30 работ фатографа Дана Гуцу з Кішынёва.

"Гэта свайго роду спроба зазірнуць углыб побыту і жыцця простых людзей, паказаць прыроду краіны", – адзначыла навуковы супрацоўнік музея Ірына Ягоўдзік.

Фота: newsgomel.by