Анонс праграм на 22 ліпеня

21.07.2020 

У сераду, 22 ліпеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы савецкіх ВІА;
- у 02:00 – кантату Карла Орфа “Карміна Бурана”;
- у 06:10 – творчасць брытанскай скрыпачкі і кампазітара Ванэсы Мэй;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”: запісы Міхаіла Александровіча, Фуата Мансурава і Ірыны Шумілінай;
- у 11:00 і 20:30 – працяг паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” – запісы Лучана Павароці, Беверлі Сілз, Хасэ Карэраса;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Каверы Beatles”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з удзелам доктара мастацтвазнаўства, прафесара Вольгі Дадзіёмавай (спецыяльны праект канала “Культура” да 95-годдзя Беларускага радыё з удзелам дзеячаў нацыянальнай культуры і навукі, якія супрацоўнічалі з намі);
- у 15:30 – фрагменты балета Яўгена Глебава “Тыль Уленшпігель”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з першымі старонкамі аповесці Янкі Маўра “Т.В.Т.” (ПРЭМ’ЕРА НА КАНАЛЕ);
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і харэографам Аленай Лісной;
- у 17:30 – Канцэрт № 5 для фартэпіяна з аркестрам Людвіга ван Бетховена, саліст – Эміль Гілельс ;
- у 19:00 – запісы музыкантаў Ямайкі і Мадагаскара, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра конікаў;
- у 21:10 – творчасць казахскага эстраднага спевака Лакі Кесоглу;
- у 22:15 – музыку беларускага кампазітара Рыгора Суруса (да дня нараджэння);
- у 23:30 – песні ў выкананні расійскай спявачкі Пелагеі.