Мастацкі праект "Спадчына Беларусі" прэзентавалі ў Нацыянальным гістарычным музеі

24.07.2020

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася экспазіцыя, прысвечаная вынікам мастацкага праекта Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча Спадчына Беларусі

У праекце тры часткі: гэта кніга-альбом з выявамі беларускіх славутасцей (якая перавыдавалася 18 разоў), 31 дакументальны фільм пра нашых выдатных суайчыннікаў, а таксама правядзенне фотавыстаў – з 2003 года іх адбылося 30 – нацыянальных і міжнародных. Пра тое, як з’явілася задума такой маштабнай ініцыятывы, расказвае Аляксандр Аляксееў.

Беларускі фонд культуры вылучыў праект "Спадчына Беларусі" на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за 2020 год у галіне архітэктуры, літаратуры і мастацтва. На адкрыцці выставы ў Гістарычным музеі да аўтараў звярнуўся старшыня фонду Тадэвуш Стружэцкі.

Выстава адкрыта ў Нацыянальным гістарычным музеі да 23 жніўня.

Фота: "Спадчына Беларусі"