Анонс праграм на 25-26 ліпеня

24.07.2020 

У суботу, 25 ліпеня, заставайцеся з намі. Канал “Культура” прапануе: 

- у 00:04 – творы амерыканскага кампазітара Лероя Андэрсана;

- у 02:00 – запісы заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ксеніі Пагарэлай;

- у 06:10 – песні ў выкананні народнай артысткі СССР Людмілы Зыкінай;

- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Валерыя Маракова;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: пра святыні Беларусі;

- у 08:05 – “Літоўскую рапсодыю” Мячыслава Карловіча;

- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра выданні да 550-годдзя набыцця Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя Жыровіцкага манастыра;

- у 09:20 – музыку Іагана Себасцьяна Баха; 

- у 09:45 і ў 16:00 – вершаваныя пераклады Міколы Шабовіча;

- у 10:05 – радыёпадарожжа ў славутую вёску Моталь;

- у 10:30 – першую частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Страсці па Аўдзею” па п’есе Уладзіміра Бутрамеева (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра і 95-годдзя Беларускага радыё), а таксама апавяданне Анатоля Крэйдзіча “За небакраем нічога няма”;

- у 12:05 – радыёпадарожжа ў Стамбул;

- у 12:30 – Пятую сімфонію Франца Шуберта ў выкананні “Мінск-аркестра”;

- у 13:00 – сустрэчу з народным артыстам Беларусі Віктарам Манаевым;

- у 14:05 – канцэрт барочнага ансамбля Concerto Köln, а таксама балады Нэта Кінга Коўла; 

- у 16:15 – запісы калектыву “Палескія крыніцы” Салігорскага раёна і спявачак вёскі Палічын Любанскага раёна;

- у 17:00 – сустрэчу з акцёрамі Андрэем і Аляксандрам Душачкінымі;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Аскара Камаёнскага і Міхаіла Вавіча;

- у 19:00 – фрагменты оперы Станіслава Манюшкі “Галька”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Лясная раніца”;

- у 21:10 – творчасць групы Eruption;

- у 21:30 – апавяданне Уладзіміра Міхно “Сівая студня”;

- у 22:00 – запісы ансамбля Affetti Strumentali;

- у 23:00 – Дваццаць другі фартэпіянны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта. 

 

У нядзелю, 26 ліпеня, адпачывайце з каналам “Культура”. Прапануем: 

- у 00:04 – запісы ірланскага трыа “Філд” і эстонскай групы “Клап”;

- у 06:10 – мелодыі аперэт з рэпертуару Герарда Васільева;

- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Міхася Башлакова;

- у 08:05 – вальс і накцюрн з сюіты па творах Фрыдэрыка Шапэна Аляксандра Глазунова;

- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – агляд кніжных навін і навінак;

- у 09:20 – творы Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні піяністкі Таццяны Старчанка;

- у 09:45 і 16:00 – вершаваныя пераклады Міколы Шабовіча (працяг);

- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства айчыннага паэта Івана Карэнды;

- у 11:15 – праект “Вялікая студыя” з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава; 

- у 12:05 – праект “Кругасвет”: Кітай;

- у 12:30 – фрагмент “Кармэн-сюіты” Бізэ – Шчадрына;

- у 13:00 – сустрэчу з зоркай сусветнай оперы Марыяй Гулегінай;

- у 14:05 – канцэрт Лонданскага барочнага ансамбля пад кіраўніцтвам Чарлза Медзіяма, а таксама запісы нью-арлеанскага духавога аркестра Dirty Dozen Brass;

- у 16:15 – сустрэчу з расійскім этнапедагогам Ксеніяй Саітавай;

- у 17:00 – гаворку з юрыстам і кніжным блогерам Марынай Волкавай пра яе любімыя кнігі;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі танга Астара П’яцолы;

- у 19:00 – другую (заключную) частку радыёспектакля “Жаніцьба Фігаро” па п’есе П’ера Бамаршэ;

- у 20:20 – Другі фартэпіянны канцэрт Сяргея Рахманінава;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра дзеда, бабу і чароўнае дрэва;

- у 21:10 – песні ў выкананні Анатоля Каралёва; 

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Алеся Каско “Апошні ваўкалак”;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Соль зямлі”;

- у 23:00 – музыку Бенедэта Марчэла і Франсуа Куперэна.