Анлайн-лекцыі па творчасці Элізы Ажэшка ‒ на Youtube-канале Музея гісторыі беларускай літаратуры

30.07.2020

На Youtube-канале Музея гісторыі беларускай літаратуры працягваюцца трансляцыі лекцый Святланы Воцінавай па творчасці пісьменніцы Элізы Ажэшка. Даследчыца знаёміць з цыклам навел "Gloria victis": распавядае пра акалічнасці напісання твораў са зборніка, расшыфроўвае сімвалы і раскрывае значэнне падзей. Рэпартаж Маргарыты Прохар.

Фота: vk.com/bellitmuseum