Мастацкі пленэр "Заслаўскі Спас" сёлета будзе дабрачынным

30.07.2020

III Міжнародны мастацкі пленэр "Заслаўскі Спас", які адбудзецца 18-19 жніўня, сёлета пройдзе ў дабрачынным фармаце і стане часткай храмавага свята Праабражэння Гасподняга. Творы мастакоў можна будзе набыць па мінімальным кошце, а сабраныя сродкі пойдуць на лячэнне дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі. 

Мастакі могуць паўдзельнічаць у пленэры як прыехаўшы ў Заслаўе, так і дыстанцыйна; індывідуальна або ў складзе груп. Заяўкі трэба дасылаць на электронны адрас zaslauski-spas@mail.ru да 10 жніўня (імя, кантактныя даныя, 5-10 выяў твораў). 

У рамках пленэру пройдуць святочныя набажэнствы, адбудзецца лекцыя-экскурсія па кафедральным саборы Праабражэння Гасподняга. 

Расказвае арганізатар Анастасія Балыш.

Фота: facebook.com