Віцебскі тэатр "Лялька" стварыў вулічны спектакль

31.07.2020

"Лялечны карагод" – прэм’ерны спектакль Беларускага тэатра “Лялька”, які нарадзіўся ва ўмовах пандэміі. Важна было стварыць прадстаўленне, з якім можна выступаць на вуліцы. "У пастаноўцы ‒ тэатральныя фокусы, жарты, казачны аповед пра розныя віды лялек", ‒ расказала кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі беларускага тэатра "Лялька" Людміла Семанёнак.

Фота: vitbichi.by