Анонсы праграм 4 жніўня

03.08.2020 

Запрашаем у аўторак, 4 жніўня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – кампазіцыі брытанскага гітарыста і кампазітара Майкла Олдфілда 1980-х гадоў;
- у 02:00 – запісы джазавага піяніста з Нідэрландаў Роба ван Крывельда;
- у 06:10 – песні ў выкананні куміра італьянскай эстрады Адрыяна Чэлентана;
- у 09:00 – музыку Галіны Гарэлавай, Антона Арэнскага, Генрыха Вагнера і Джорджа Гершвіна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – запісы Бэлы Рудэнка, Анатоля Салаўяненкі;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Чым слова наша адгукнецца…”;
- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Чай”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Група The Ting Tings”;
- у 15:30 – запісы джаз-аркестра Глена Мілера;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Псіхалагічны лексікон”, а таксама “Чароўны куфэрак” з чытаннем кнігі Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і шматдзетнай маці Галінай Нарынкінай, якая вядзе групу падтрымкі для бацькоў (працяг);
- у 17:30 – прэлюдыі і фугі з першага тома “Добра тэмпераванага клавіра” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Stylus Phantasticus, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра скнару”;
- у 21:10 – творчасць славутага Луі Армстранга;
- у 22:15 – музыку амерыканскага кінакампазітара і піяніста Анджэла Бадаламенці;
- у 23:30 – фартэпіянную сюіту Марыса Равэля “Грабніца Куперэна”.