Анонс праграм на 5 жніўня

04.08.2020 

У сераду, 5 жніўня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы мелодый Мікаэла Тарывердыева і Юрыя Саульскага;
- у 02:00 – творы польскага кампазітара Караля Шыманоўскага;
- у 06:10 – песні ў выкананні французскага выканаўцы Джо Дасэна;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”: музыку Вольфганга Амадэя Моцарта, Ігара Стравінскага і Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 11:00 і 20:30 – працяг паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” – запісы Лучана Павароці, Юрыя Марусіна, Марыі Біешу;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця прамога эфіру – жывапісец Ілона Касабука;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні з акронімамі”;
- у 15:00 і ў 21:30 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: “Культурныя скрыжаванні” з удзелам гісторыка Мікалая Плавінскага і яго госці – навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аленай Каюк;
- у 15:30 – музыку Эдуарда Напраўніка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі аповесці Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і акардэаністкай, кампазітарам Людмілай Сямёнавай;
- у 17:30 – “Патэтычную” санату Людвіга ван Бетховена і некалькі фартэпіянных прэлюдый Фрыдэрыка Шапэна;
- у 19:00 – запісы спявачкі Андрэа Панкур, баварскіх і эстонскіх музыкантаў, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Марынку і сонейка;
- у 21:10 – запісы Рода Сцюарта;
- у 22:15 – фрагменты опернай спадчыны;
- у 23:30 – песні ў выкананні Рафаэлы Кара.