Бялынічы рыхтуюцца да Дня беларускага пісьменства

04.08.2020

Дзень беларускага пісьменства пройдзе 27-мы раз, традыцыйна – у першую нядзелю верасня. Сёлета свята адбудзецца ў Бялынічах. Зараз там ідуць маштабныя падрыхтоўчыя работы. Акрамя абноўленых вуліц і будынкаў, новае аблічча атрымаюць установы культуры. Расказвае намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкама Ірына Фурсава.

Гісторыя пісьменства ў Бялынічах пачынаецца з XVI стагоддзя, калі мясцовасць згадваецца ў летапісных крыніцах. Але, паводле легенды, за трыста гадоў да гэтага на месцы сучаснага горада манахі заснавалі манастыр, а з сабой прывезлі старадаўнюю ікону Божай Маці. Аўтэнтычны абраз знік падчас Вялікай Айчыннай вайны, аднак сёння Бялыніцкая ікона Божай Маці з’яўляецца заступніцай жыхароў, яе вызнаюць праваслаўная і каталіцкая цэрквы, а выява святой змешчана нават на гербе горада. Расказвае бібліятэкар Бялыніцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Алена Грыбайлава.

Фота: wikimedia.org