Анонс 6 жніўня

05.08.2020 

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 6 жніўня, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы брытанскай фанк-групы Olympic Runners;
- у 02:00 – музычныя запісы балгарскага ансамбля “Дзікая рака” і чэшскай групы “Дацуку”;
- у 06:10 – кампазіцыі брытанскага жаночага поп-гурта “Бананарама”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з мелодый Арканджэла Карэлі і Альфрэда Шнітке, спевы Тамары Пячынскай;
- у 11:00 і 20:30 – працяг паэмы “Новая зямля”;
- у 11:30 – Пятая сімфонія Франца Шуберта;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам і кінааглядальнікам газеты “Звязда”, членам ФІПРЭСІ Ірэнай Кацяловіч;
- у 14:05 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Людмілы Ісупавай”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – запісы заслужанай артысткі Расіі Валянціны Вішнеўскай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, старонкі твора Янкі Маўра “ТВТ”, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”, “Афіша”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і арганізатарамі праекта Белдзяржуніверсітэта “Фотавеламарафон”;
- у 17:30 – кантаты Дзітрыха Букстэхудэ;
- у 19:00 – канцэрт салістаў камернага аркестра горада Сэнт-Пола (ЗША), прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра хлопчыка Пітэра;
- у 21:10 – калекцыя твораў Ігара Лучанка;
- у 22:15 – музычнае падарожжа па Германіі і Аўстрыі некалькіх стагоддзяў;
- у 23:30 – песні ў выкананні Ніны Сімон.