Гомельскі маладзёжны тэатр закрывае сезон прэм'ерай "Дзядзька Ваня" па Антону Чэхаву

05.08.2020

Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр рыхтуе прэм'еру – спектакль "Дзядзька Ваня" па п'есе Антона Чэхава. Пастаноўка, ахарактарызаваная як "трагікамічныя сцэны з вясковага жыцця", завершыць  тэатральны сезон. Яе рыхтавалі каля двух месяцаў. З-за эпідэміялагічнай сітуацыі ўпершыню мастацкі савет працаваў дыстанцыйна. Перамовы з рэжысёрам – Віталем Краўчанкам – і мастакамі ладзілі ў інтэрнэце. Прэм’ерныя паказы спектакля адбудуцца 6 і 7 жніўня.

Расказвае дырэктар Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра Алена Маставенка. 

Фота: vk.com