Анонс 7 жніўня

06.08.2020 

У пятніцу, 7 жніўня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – рамансы ў выкананні Алега Пагудзіна;
- у 02:00 – оперу Мікалая Рымскага-Корсакава “Моцарт і Сальеры”;
- у 06:10 – песні Элтана Джона;
- у 09:00 – запісы спявачкі Марыі Гулегінай, гітарыста Дзяніса Асімовіча, музыку Льва Абеліёвіча;
- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі рамана Франсуазы Саган “Крыху сонца ў халоднай вадзе”;
- у 11:30 – “Шапэніяну” Аляксандра Глазунова;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Яўгенам Талкачовым. Госць эфіру – этнахарэограф, этнапедагог Сяргей Выскварка;
- у 14:05 і ў 23:00 – старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Леаніда Барткевіча”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Алесем Бадаком. Тэма – “Творчасць Янкі Брыля”;
- у 15:30 – запісы народнага артыста СССР Мікалая Слічэнкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і прадстаўнікамі дабрачыннага фонду “Ліга дабрыні”;
- у 17:30 – музыку італьянскага кампазітара эпохі барока Франчэска Манфрэдзіні;
- у 19:00 – канцэрт Lucerne Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Чароўная гісторыя”;
- у 21:10 – песні ў выкананні амерыканца Бары Уайта;
- у 22:15 – арыі з класічных опер;
- у 23:30 – запісы расійскага выканаўцы Ігара Саруханава.