У Магілёве склалі "народную карту" з нефармальнымі назвамі вуліц, плошчаў і паркаў

06.08.2020

"Народную карту" склалі ў Магілёве ў рамках праграмы развіцця моладзі "Далучайся!" Цэнтра гарадскіх ініцыятыў. Ідэя праекта зарадзілася падчас стрыт-арт фестывалю DOMA, што прайшоў у канцы чэрвеня.

Зараз карта налічвае больш за 60 аб’ектаў. Пакуль праект даступны толькі анлайн. Аднак у бліжэйшы час карту зробяць друкаванай і ілюстраванай, каб не толькі жыхары Магілёва, але і госці абласнога цэнтра маглі наведаць незвычайную экскурсію па "народных" месцах.

Расказвае кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў.

Фота: masheka.by