Экспазіцыя "Пахавальныя традыцыi Радзiвiлаў" адкрылася ў Нясвіжы

06.08.2020

У Нацыянальным музеi-запаведнiку "Нясвiж" адкрылася экспазіцыя "Пахавальныя традыцыi Радзiвiлаў". Гэта міжнародны праект. Пачаўся ён некалькі гадоў таму. Яшчэ ў 2016-м-2017-м у крыпце-пахавальні працавала камісія спецыялістаў. Яны адчынілі труны і правялі антрапалагічныя даследаванні. У саркафагах знайшлі адзенне, узнагароды, зброю, прадметы рэлігійнага культу. Гэтыя крохкія прадметы зараз і выстаўлены. Расказвае першы намеснік дырэктара Нацыянальнага музея-запаведнiка "Нясвiж" Наталля Жэрка.

Захавалася шмат сведчанняў, як пахавальны абрад праходзіў у Радзівілаў. Ёсць падрабязныя апісанні, надмагільныя партрэты, гравюры катафалкаў. У арганізацыі экспазіцыі дапамагла экскурсавод, прафесар Вольга Бажэнава.

Праект "Пахавальныя традыцыi Радзiвiлаў" пакуль не скончаны. Да пачатку наступнага года з'явіцца мультымедыйная інсталяцыя.

Фота: zviazda.by