7 жніўня споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння заснавальніка найстарэйшага хору Беларусі ‒ Генадзя Цітовіча

07.08.2020

Сёння 110 гадоў з дня нараджэння заснавальніка найстарэйшага хору Беларусі ‒ Генадзя Цітовіча. Народны артыст СССР узначальваў Дзяржаўны акадэмічны народны хор БССР, але перад гэтым ‒ развіваў народныя традыцыі ў хоры вёскі Вялікае Падлессе пад Ляхавічамі. Перад вайной працаваў музычным рэдактарам радыё ў Баранавічах. На працягу ўсяго жыцця этнограф збіраў фальклор і запісаў больш за тры тысячы народных матываў Беларусі, Польшчы, Балгарыі, Літвы. Дарэчы, ён атрымаў Дзяржпрэмію БССР за стварэнне "Анталогіі беларускай народнай песні". Дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў прапанаваў нам запіс голасу Генадзя Цітовіча. Ён расказвае пра асаблівасці беларускай народнай песні. Запіс 1980-га года.

Фота: mijory.by