Слухайце ў эфіры 10 жніўня

07.08.2020 

У панядзелак, 10 жніўня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы амерыканскага маэстра Рэя Коніфа;
- у 06:10 – творчасць амерыканскага эстраднага спевака Бобі Вінтана;
- у 09:00 – выбраныя творы Гія Канчэлі, Роберта Шумана і спевы Юрыя Гуляева;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Франсуазы Саган “Крыху сонца ў халоднай вадзе”;
- у 11:30 – Шостую санату Людвіга ван Бетховена;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця эфіру – дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, кандыдат культуралогіі, дацэнт Ірына Варановіч;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Беларускія народныя танцы”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Творчасць украінскай спявачкі Ніны Матвіенка”;
- у 15:30 – фрагменты аперэт з рэпертуару народнай артысткі Беларусі Наталлі Гайды;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і мастаком Віктарам Альшэўскім;
- у 17:30 – запісы Венскага камернага аркестра;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: канцэрт праекта Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Белтэлерадыёкампаніі “Майстры культуры – ветэранам” з твораў у выкананні ансамбля “Сябры”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра ляснога зайчыка”;
- у 21:10 – песні ў выкананні амерыканскай спявачкі Уітні Х’юстан;
- у 22:15 – запісы музыкі брытанскага кампазітара і музыканта Стывена Прайса;
- у 23:30 – музыку кампазітара Леаніда Дзясятнікава.