У Мінску назвалі пераможцаў Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва

11.08.2020

У Мінску назвалі пераможцаў Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва. Сярод намінацый, акрамя традыцыйных, такіх як "Графіка", "Жывапіс", "Дызайн", - узнагародзілі лепшых у катэгорыях "Крытыка", "Творчы дэбют" і іншых. Пра тое, ці складана сёлета было працаваць журы, расказвае адзін з яго ўдзельнікаў, мастак Уладзімір Тоўсцік.

Усе работы намінантаў на Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва зараз выстаўлены ў сталічным Палацы мастацтва. Сярод твораў у экспазіцыі – карціна “Алфавіт”, работа мастачкі Алены Шлегель, пераможцы ў намінацыі Жывапіс. Якой стала для яе перамога, дазнаемся ў самой творцы.

Хутка ўсе зацікаўленыя ўбачаць творы Алены Шлегель на выставе ў галерэі "Універсітэт культуры". Экспазіцыя адкрыецца 25 жніўня.

Фота: facebook.com