Анонс праграм на 13 жніўня

12.08.2020 

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 13 жніўня, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскага спевака Бо Дзідлі;
- у 02:00 – музычныя творы ў выкананні баяніста Святаслава Шаршунова і этнаграфічнага ансамбля Валтса Пучэ (Латвія);
- у 06:10 – кампазіцыі Райманда Паўлса;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з запісаў Валянціны Ляўко, музыкі Вольфганга Амадэя Моцарта і Соф’і Губайдулінай;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Франсуазы Саган “Крыху сонца ў халоднай вадзе”;
- у 11:30 – Сямнаццатая саната Людвіга ван Бетховена;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам;
- у 14:05 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Дзмітрыя Шастаковіча”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – інструментальныя творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, старонкі твора Янкі Маўра “ТВТ”, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”, “Афіша”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і яе гасцямі;
- у 17:30 – Concerto Grossi Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 19:00 – канцэрт Rotterdam Philharmonic Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – калекцыя песень у выкананні Валянціны Ляўко;
- у 22:15 – музыка Дзмітрыя Смольскага, Льва Абеліёвіча, Яўгена Цікоцкага;
- у 23:30 – песні ў выкананні народнай артысткі СССР Эдзіты П’ехі.