У Мінску назвалі пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі

14.08.2020

У Мінску абвясцілі пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Сёлета на конкурс падалі больш за 80 заявак. У творчым спаборніцтве сем намінацый: проза, паэзія, драматургія, дзіцячая літаратура, крытыка і літаратуразнаўства, публіцыстыка, дэбют. 

Сярод членаў журы – начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Уладзімір Андрыевіч, дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Алесь Бадак, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, намеснік дырэктара канала "Культура" Беларускага радыё Навум Гальпяровіч, доктар філалагічных навук Яўген Гарадніцкі і іншыя дзеячы культуры.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца на Дні беларускага пісьменства ў Бялынічах 6 верасня.

Фота: sb.by