Анонсы праграм на 15-16 жніўня

14.08.2020 

У суботу, 15 жніўня, заставайцеся з намі. Канал “Культура” прапануе: 

- у 00:04 – творы французскага кампазітара Альбера Русэля;

- у 02:00 – Трэцюю сімфонію Пятра Чайкоўскага;

- у 06:10 – секстэт Пятра Чайкоўскага “Успамін пра Фларэнцыю”;

- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Дануты Бічэль-Загнетавай;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: айцец Валяр’ян;

- у 08:05 – канцэрт для гітары “Аранхуэс” Хаакіна Радрыга;

- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: праект “Гонар за Беларусь”;

- у 09:20 – Серэнаду Мячыслава Карловіча; 

- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Уладзіміра Марука;

- у 10:05 – сустрэчы з майстрам па ткацтве Аленай Кандратавай і майстрам па вырабе народнай лялькі Вольгай Сідлярэвіч з Гродна;

- у 10:30 – першыя дзве дзеі радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Тутэйшыя” па п’есе Янкі Купалы (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра і 95-годдзя Беларускага радыё);

- у 12:05 – гутарку з Наталляй Варабей (да Дня Незалежнасці Індыі);

- у 12:30 – канцэрт з Сафійскага сабора Полацка (з фондаў радыё);

- у 13:00 – “Натхнёныя музыкай”: паэт, журналіст, намеснік дырэктара канала “Культура” Навум Гальпяровіч;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Tafelmusic baroque orchestra, а таксама запісы Тэры Калье; 

- у 16:15 – народныя песні, што колісь гучалі пры заканчэнні жніва;

- у 17:00 – сустрэчу з актрысай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача Людмілай Асмалоўскай;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Міліцы Кор’юс;

- у 19:00 – оперу Гаэтана Даніцэці “Любоўны напітак”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра сяброўства;

- у 21:10 – песні Мікаэла Тарывердыева;

- у 21:30 – апавяданне Роберта Шэклі “Бітва”;

- у 22:00 – запісы бельгійскай скрыпачкі-імправізатара Сесіль Брашэ;

- у 23:00 – Першую аркестравую сюіту Пятра Чайкоўскага. 

 

У нядзелю, 16 жніўня, адпачывайце з каналам “Культура”. Прапануем: 

- у 00:04 – запісы амерыканскага саксафаніста, кампазітара і аранжыроўшчыка Дэвіда Сэнбарна;

- у 06:10 – творы народнага артыста Расіі Алега Янчанкі;

- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў паэтаў пачатку мінулага стагоддзя;

- у 08:05 – Канцэрт для габоя з аркестрам Тамаза Альбіноні;

- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – агляд кніжных навін і навінак, а таксама штотыднёвіка “ЛіМ”;

- у 09:20 – Квартэт № 4 Рэ мажор Дзмітрыя Шастаковіча;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Уладзіміра Марука (працяг);

- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства кандыдата філасофскіх навук, намесніка дырэктара інстытута філасофіі НАН Беларусі Андрэя Дудчыка;

- у 11:15 – праект “Вялікая студыя”: фрагменты оперы Антонія Генрыка Радзівіла “Фаўст”;

- у 12:05 – праект “Кругасвет”: Палесціна і Егіпет;

- у 12:30 – Першы фартэпіянны канцэрт Сяргея Рахманінава;

- у 13:00 – праграму “Натхнёныя музыкай”: спявачка, заслужаная артыстка Беларусі Тамара Глаголева;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: мадрыгалы Клаўдзіа Мантэвердзі, а таксама запісы “Модэрн Джаз квартэта”;

- у 16:15 – сустрэчу з дударом, этнакультуролагам Тодарам Кашкурэвічам;

- у 17:00 – гаворку з педыятрам Вікторыяй Выдумчык пра яе любімыя кнігі;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Марыа Ланца;

- у 19:00 – заключную частку радыёспектакля “Маскарад” паводле Міхаіла Лермантава;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра цікаўнага Пеўніка і яго прыгоды;

- у 21:10 – песні ў выкананні Элвіса Прэслі; 

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Максіма Лужаніна “Грачаня” і навелу Анатоля Зэкава “Руды кот”;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Камень”;

- у 23:00 – Другі струнны квартэт Пятра Чайкоўскага.