Слухайце ў панядзелак 17 жніўня

14.08.2020 

У панядзелак, 17 жніўня, канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы Фрэнка Сінатры;

- у 06:10 – творчасць амерыканскай спявачкі і музыканта Шэрыл Кроў;

- у 09:00 – выбраныя творы Каміля Сен-Санса, Людвіга ван Бетховена, запісы Ірыны Камароўскай і Веранікі Прадзед;

- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Франсуазы Саган “Крыху сонца ў халоднай вадзе”;

- у 11:30 – Другі скрыпічны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць эфіру – начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрыевіч;

- у 14:05 і 23:00 – старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;

- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць джазавага піяніста Вагіфа Азіза аглы Мустафазадэ”;

- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Творчасць украінскіх спявачак Ніны і Антаніны Матвіенка”;

- у 15:30 – творы Ёзефа Гайдна і Фрыдэрыка Шапэна;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;

- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і рэжысёрам, прадзюсарам Анжалінай Мікульскай; 

- у 17:30 – запісы піяніста Уладзіміра Крайнева;

- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: канцэрт праекта Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Белтэлерадыёкампаніі “Майстры культуры – ветэранам” з твораў у выкананні Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра каханне і шчасце;

- у 21:10 – песні ў выкананні Мусліма Магамаева;

- у 22:15 – запісы музыкі аргенцінскага музыканта і кампазітара Густава Сантаалалья;

- у 23:30 – другую частку араторыі Александра Страдэлы “Сусанна”.