Анонсы праграм 18 жніўня

17.08.2020 

Запрашаем у аўторак, 18 жніўня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – калекцыю джазавых мелодый у выкананні Мэла Тармэ;
- у 02:00 – запісы славутага джазавага кларнетыста Бэні Гудмэна;
- у 06:10 – песні ў выкананні Юрыя Антонава;
- у 09:00 – музыку Марыса Равэля, Клода Дэбюсі, Ферэнца Ліста;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Франсуазы Саган “Крыху сонца ў халоднай вадзе”;
- у 11:30 – запісы Ірыны Журынай, Джаан Сазерлэнд, творчасць Джорджэ Энэску;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Мастацка-дакументальная проза. Асаблівасці жанру”. Госця – пісьменніца, журналіст і тэатральны крытык Таццяна Мушынская;
- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Мелодыі італьянца Людавіка Эйнаўдзі”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам;
- у 15:30 – музыку Антоніа Сальеры;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Псіхалагічны лексікон”, а таксама “Чароўны куфэрак” з чытаннем кнігі Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і філосафам, фермерам Мікалаем Матрунчыкам;
- у 17:30 – канцэрты для габояў Тамаза Альбіноні;
- у 19:00 – канцэрт City of Birmingham Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” для маленькіх пра Просінку;
- у 21:10 – творчасць Вадзіма Мулермана;
- у 22:15 – музыку паўднёвакарэйскага піяніста і кампазітара Лі Ру Ма;
- у 23:30 – Пятую сімфонію Сі бемоль мажор Франца Шуберта.