У Беларусі рэалізуюць праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі, скіраваны на развіццё экалагічнага турызму

18.08.2020

У Беларусі рэалізуюць праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі, скіраваны на развіццё экалагічнага турызму. У ім задзейнічаны асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі краіны, а таксама тоесныя ўтварэнні ў Расіі. Падрабязнасці распавядае кіраўнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Мікалай Свідзінскі.

У межах праекта распрацуюць турыстычныя прапановы, цікавыя наведвальнікам, але не шкодныя для навакольнага асяроддзя. Спецыялісты адзначаюць, наколькі важна развіваць зялёны турызм і адначасова сачыць за рэкрэацыйнай нагрузкай на прыродныя аб’екты. На сёння ў Беларусі функцыянуе больш за 200 турыстычных маршрутаў і экалагічных сцежак. Наогул жа большая частка тэрыторыі краіны – гэта натуральныя прыродныя экасістэмы. 

Фота: eco-tourism