Музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў Бялынічах адкрыюць у новым будынку і з абноўленай экспазіцыяй

18.08.2020

Музей у новым будынку і з абноўленай экспазіцыяй ствараецца ў Бялынічах. Урачыстае адкрыццё запланавана на 6 верасня, акурат у Дзень беларускага пісьменства. Кардынальна зменены памяшканні, а экспазіцыя істотна пашырана. Што створана для наведвальнікаў, распавядае дырэктар Бялыніцкага раённага мастацкага музея імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі Таццяна Цікунова.

У музеі пакажуць 27 арыгінальных мастацкіх палотнаў Вітольда Блыніцкага-Бірулі. Спецыяльна да свята спецыялісты Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ачысцілі палотны і замянілі старыя рамы.  Акрамя гэтага, у абноўленай экспазіцыі Бялыніцкага музея з’явіцца аўтэнтычная фрэска XVIII стагоддзя. Калісьці яна створана ў мясцовым манастыры кармелітаў, будынак якога да нашых дзён не захаваўся. Фрэску ж ўдалося ўратаваць ў 1970-я гг. Сёння насценны роспіс у музейны экспанат ператварае мастак-рэстаўратар Юрый Маліноўскі.

Фота: zara.by