Анонсы праграм 19 жніўня

18.08.2020 

У сераду, 19 жніўня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы амерыканскай спявачкі Білі Холідэй;
- у 02:00 – Сімфонію “Манфрэд” Пятра Чайкоўскага;
- у 06:10 – песні ў выкананні французскай спявачкі Эдзіт Піяф;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”: музыку Галіны Гарэлавай, Эйтара Віла-Лобаса, Карла Дзітэрсдорфа;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Франсуазы Саган “Крыху сонца ў халоднай вадзе”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” – запісы Віктара Кірычэнкі (да 85-годдзя з дня нараджэння спевака);
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім і старшынёй грамадскага міжнароднага аб’яднання “Еўразійская мастацкая садружнасць” Юліяй Нявейка;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Эрыка Саці”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з удзелам гісторыка Мікалая Плавінскага і яго госця – загадчыка вучэбнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ Віталя Сідаровіча;
- у 15:30 – Другі скрыпічны канцэрт Генрыка Вяняўскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі аповесці Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і скрыпачкай Юліяй Канавалавай;
- у 17:30 – Актэт для струнных До мажор Джорджа Энеску;
- у 19:00 – запісы ўдзельнікаў этнафестывалю ў нямецкім горадзе Рудальштаце, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра курку Рабушку, якая дапамагла сваёй гаспадыні;
- у 21:10 – творчасць савецкага кампазітара Уладзіміра Мігулі;
- у 22:15 – запісы “спявачкі свету” Надзеі Кучар;
- у 23:30 – песні ў выкананні Бары Уайта.