Праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Праабражэння

19.08.2020

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Праабражэння Гасподняга. Евангелле сведчыць, што ў гэты дзень Ісус Хрыстос разам з вучнямі ўзняўся на гару Фавор і “заззяў твар яго, як сонца, адзежа зрабілася белай, як святло”. Праваслаўная царква сцвярджае, што тым самым ён паказаў апосталам сваю боскую прыроду, каб яны падчас яго пакут не сумняваліся, што ён ‒ сын божы. Са святам Праабражэння віншуе мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

Фота: wikipedia.org