Анонс праграм на 20 жніўня

19.08.2020 

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 20 жніўня, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы групы Manhattan Transfer з дыска “Свінг”;
- у 02:00 – Сімфонія № 4 Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – кампазіцыі танцавальных аркестраў 1930-х – 1940-х гадоў;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з музыкі Нікало Паганіні, Людвіга ван Бетховена, запісаў Яўгена Грышмана, Вольгі Цішынай;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Франсуазы Саган “Крыху сонца ў халоднай вадзе”;
- у 11:30 – Трэці скрыпічны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам;
- у 14:05 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Пра леварукіх”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – фрагмент Пятай сіфоніі Пятра Чайкоўскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, старонкі твора Янкі Маўра “ТВТ”, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”, “Афіша”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і яе гасцямі;
- у 17:30 – інструментальныя сюіты Марэна Марэ;
- у 19:00 – канцэрт салістаў камернага аркестра горада Сэнт-Пола, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Чароўная гісторыя пра хлопчыка Філіпку”;
- у 21:10 – калекцыя песень амерыканскай спявачкі і актрысы Дорыс Дэй;
- у 22:15 – фрагменты класічнай музыкі;
- у 23:30 – песні ў выкананні Беёнсэ.