Анонс праграм на 21 жніўня

20.08.2020 

Сябры, паспрабуем вас маральна падтрымаць сваім эфірам. У пятніцу, 21 жніўня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – вальсы Эміля Вальдтэйфеля;
- у 02:00 – Другую сімфонію і фрагмент Другой аркестравай сюіты Пятра Чайкоўскага;
- у 06:10 – песні ў выкананні Кайлі Міноўг;
- у 09:00 – мелодыі Людвіга ван Бетховена, Бедржыха Сметаны, Фелікса Мендэльсона і Пятра Чайкоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Франсуазы Саган “Крыху сонца ў халоднай вадзе”;
- у 11:30 – Другую віяланчэльную санату Мікалая Мяскоўскага;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком і старшым выкладчыкам універсітэта культуры і мастацтваў Таццянай Пладуновай пра месца фальклору ў сучаснай культурнай прасторы;
- у 14:05 і ў 23:00 – старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні на вершы Пімена Панчанкі”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Гаворка пра творчасць паэтаў, якія рана пайшлі з жыцця;
- у 15:30 – запісы заслужанай артысткі Беларусі Марыі Гулегінай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і прадстаўнікамі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас”;
- у 17:30 – сімфонію № 25 соль мінор Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 19:00 – канцэрт аркестра Camerata Salcburg, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра гусянят;
- у 21:10 – песні ў выкананні Ніно Катамадзэ;
- у 22:15 – фрагменты канцэрта народнай артысткі СССР Алены Абразцовай, які адбыўся ў 1983 годзе ў Маскоўскай кансерваторыі;
- у 23:30 – запісы знакамітага тэнара Андрэа Бачэлі.