У музеі пад адкрытым небам у Белавежскай пушчы прайшлі археалагічныя раскопкі

20.08.2020

У Белавежскай пушчы працягваецца будаўніцтва археалагічнага музея пад адкрытым небам. Гэта першы ў Беларусі турыстычны аб'ект такога роду. Мяркуецца, установа будзе з некалькіх комплексаў, якія адлюструюць асаблівасці развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры заходніх рэгіёнаў краіны розных гістарычных перыядаў. Сёлета на аб'екце працавалі археолагі. Працягвае намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза.

Фота: npbp.by