Анонсы на 22-23 жніўня

21.08.2020 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і спакою прапануем наш эфір. У суботу, 22 жніўня, вы можаце паслухаць:

- у 00:04 – творы чэшскага кампазітара Іагана Баптыста Вангала;

- у 02:00 – музыку Рэйнгольда Гліэра;

- у 06:10 – папулярную класіку з рэпертуару артыстаў Беларусі і замежжа;

- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Анатоля Вялюгіна;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: Мінская ікона Божай Маці;

- у 08:05 – музыку з балета Пятра Чайкоўскага “Лебядзінае возера”;

- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кніжныя навінкі айчынных выдавецтваў;

- у 09:20 – сімфанічныя танцы з мюзікла Леанарда Бернстайна “Вестсайдская гісторыя”; 

- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Змітрака Марозава;

- у 10:05 – радыёвандроўку ў Бялынічы;

- у 10:30 – заключныя дзеі радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Тутэйшыя” па п’есе Янкі Купалы (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра і 95-годдзя Беларускага радыё);

- у 12:05 – гутарку з Ганнай Несцярук, якая ўзначальвае гмінны цэнтр беларускай культуры ў Орлі;

- у 12:30 – музыку Клода Дэбюсі;

- у 13:00 – “Натхнёныя музыкай”: артыстка Аліса Лапянок;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт кантратэнара Філіпа Жарускі і запісы канадскай спявачкі Дэборы Кокс; 

- у 16:15 – музыку ў выкананні старажытных беларускіх народных інструментаў;

- у 17:00 – фрагмент радыёспектакля 1966 года “Народжаныя бурай” паводле Мікалая Астроўскага;

- у 18:05 – “Вечар на канапе”, прысвечаны тэатралу Мікалаю Мардвінаву;

- у 19:00 – другую дзею оперы Гаэтана Даніцэці “Любоўны напітак”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра патрэбную параду;

- у 21:10 – творчасць амерыканскага блюзавага музыканта Джона Лі Хукера;

- у 21:30 – апавяданне Алеся Наварыча “Ліса ў тумане”;

- у 22:00 – музыку амерыканскага кампазітара Марціна Брэсніка;

- у 23:00 – творы Пятра Чайкоўскага ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі з канцэрта ў Полацку. 

 

Маральнай падтрымкай ў няпросты час можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 23 жніўня, мы прапануем:

- у 00:04 – музыку балета Марыса Равэля “Дафніс і Хлоя”;

- у 06:10 – рэгтаймы Скота Джопліна і танцавальныя п’есы Іагана Штрауса;

- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Янкі Лучыны;

- у 08:05 – фінал чацвёртай сімфоніі Франца Шуберта ў выкананні “Мінск-аркестра”;

- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – агляд кніжных навін і навінак, а таксама штотыднёвіка “ЛіМ”;

- у 09:20 – Санату № 15 Франца Шуберта;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Змітрака Марозава (працяг);

- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства кандыдата філасофскіх навук Сяргея Санько;

- у 11:15 – праект “Вялікая студыя”: запісы салістаў і Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча;

- у 12:05 – праект “Кругасвет”: В’етнам і Кітай;

- у 12:30 – Скрыпічную санату Сезара Франка;

- у 13:00 – праграму “Натхнёныя музыкай”: дырыжор Мікалай Макарэвіч;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: фрагменты оперы Генры Пёрсела “Каралева фей” і джазавыя запісы Даяны Рыўз;

- у 16:15 – сустрэчу з мультыінструменталістам Алесем Ласём;

- у 17:00 – гаворку з маркетолагам Аляксандрай Егунёвай пра яе любімыя кнігі;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – літаратурны крытык, кандыдат філалагічных навук Ірына Шаўлякова-Баразенка;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі мелодый Аскара Строка;

- у 19:00 – першую частку радыёспектакля “Гульня ў джын” паводле Дональда Кобурна;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра васілёк;

- у 21:10 – песні ў выкананні італьянскай зоркі Рыты Павонэ; 

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Раісы Баравіковай “Гульня ў хованкі”;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Саламандра”;

- у 23:00 – скрыпічныя п’есы Эжэна Ізаі.